Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Кажадуб Алесь (Аляксандр Канстанцінавіч)

Алесь (Аляксандр Канстанцінавіч) Кажадуб нарадзіўся 27 верасня 1952 года ў г. Ганцавічы Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. З дзяцінства Алесь выявіў цікавасць да вучобы, асабліва да мастацкай літаратуры, што і прадвызначыла яго лёс. У 10-гадовым узросце з бацькамі пераехаў у г. Рэчыцу Гомельскай вобласці, у 1966-м — у г. Навагрудак Гродзенскай вобласці, дзе і закончыў сярэднюю школу (1969). Пасля заканчэння школы юнак паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

З сыноўняй любоўю да роднай старонкі жыве Алесь Кажадуб.